Польская ўрадавая дэлегацыя не паляціць на ўрачыстасці ў Смаленск
Візіт у Смаленск урадавай дэлегацыі адкладзены, – пра гэта паведаміў кіраўнік канцылярыі польскага прэм’ер-міністра Міхал Дворчык, словы якога перадае Польскае прэс-агенцтва.
Выезд дэлегацыі ў Смаленск планаваўся на дзясятага красавіка, на гэты дзень прыпадае дзясятая гадавіна катастрофы ўрадавага самалёту, калі загінуў у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі разам з жонкай Марыяй Качыньскай. Міхал Дворчык дадаў, што гэты выезд, падчас якога будзе ўшанавая памяць ахвяр катастрофы пад Смаленскам і таксама забітых у Катыні польскіх афіцэраў, адбудзецца ў іншы час. Акрамя таго, Расея не дала польскаму ўраду адназначнага адказу ў лагістычных справах.
Фота: РАР, Матэуш Марэк
