Польскі адвакат падаў заяву супраць Лукашэнкі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе
Польскі адвакат Томаш Віліньскі пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага кіравання падаў заяву супраць Лукашэнкі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, паведамляе «Позірк».

У дакуменце юрыдычная фірма Віліньскага заклікае пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе пачаць расследаванне.
Што вядома аб заяве:
– змяшчае 160 старонак прававога абгрунтавання і 40 000 старонак дакументаў у дадатку;
– пададзена ад імя вялікай колькасці грамадзян Беларусі, у тым ліку ад імя Паўла Латушкі;
– падазраванымі ў заяве з`яўляюцца Аляксандр Лукашэнка, Іван Церцель, Мікалай Карпянкоў і іншыя прадстаўнікі розных беларускіх сілавых структур.
