Польскі дыпламат выказаўся пра палітыку ў дачыненні да Беларусі



Былы польскі пасол у Менску расказаў, як Захаду не наступаць на “тыя самыя граблі” у Беларусі.

Лешэк Шарэпка апублікаваў у штодзёнцы “Rzeczposplita” артыкул, прысвечаны сітуацыі ў Беларусі і польска-беларускім адносінам. Дыпламат заклікае Захад не верыць Лукашэнку, а сваім саюзнікам за ўсходняй мяжой прапануе лічыць беларускае грамадства. Дыпламат піша, што менавіта Лукашэнка падразаў карані беларускай дзяржаўнасці, сцвярджаў, што беларусы — гэта расейцы са знакам якасці, што сам не ў стане свабодна размаўляць па-беларуску, а таксама рэалізуе палітыку выключэння беларускай мовы са школ.

Самым танным і эфектыўным крокам насустрач Беларусі Шарэпка лічыць адмену віз для беларусаў. Сярод прыярытэтаў палітыкі Варшавы, на думку дыпламата, павінна быць і сітуацыя палякаў у Беларусі.

Фота flickr.com