Польскі генерал затрыманы за падазрэнне ў супрацоўніцтве з ФСБ
Генерала Пятра Пытэля вінавацяць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў.
Вайсковая жандармерыя затрымала былога кіраўніка Службы ваеннай контрвыведкі Польшчы, адстаўнога брыгаднага генерала Пятра Пытэля (Piotr Pytel), паведаміў прэс-сакратар вайсковай жандармерыі падпалкоўнік Артур Карпенка (Artur Karpienka).
Прэс-сакратар Акруговай пракуратуры ў Варшаве Лукаш Лапчыньскі (Łukasz Łapczyński) паведаміў, што генералу змянілі фармулёўку абвінавачвання. Гаворка ідзе пра следства, датычнае перавышэння службовых паўнамоцтваў у супрацоўніцтве Службы ваеннай контрвыведкі са службай іншай дзяржавы — гаворка ідзе пра ФСБ Расеі.
Нагадаем, у снежні 2016 года Варшаўская пракуратура пацьвердзіла інфармацыю наконт прад’яўленьня абвінавачваньняў у перавышэньні службовых паўнамоцтваў двум былым кіраўніком Службы ваеннай контрразьведкі й аднаму афіцэру гэтай службы. Ім пагражае да 3 гадоў пазбаўленьня волі.