Польскі палітык абяцае дапамагчы беларусам
На польска-беларускай мяжы маюць быць пункты пропуску, дзе мігранты змогуць прасіць прыстанішча ў Польшчы – уважае лідар руху Польшча 2050 Шымон Галоўня, што ачольвае спіс кандыдатаў у Польскі Сейм на Падляшшы ад выбарчага камітэту «трэцяя дарога». Ён таксама абяцае працаваць над справай ліцэяў з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы і Бельску Падляшскім.
— Мы сапраўды хочам разабрацца з гэтай праблемай. Мы бралі ўдзел у сустрэчы ў сенаце, дзе былі прадстаўнікі ўсіх польскіх меншасцяў, мы абавязаліся, што гэтае пытанне будзе адным з найважнейшых пытанняў, якія трэба вырашыць. І як лідар палітычнай партыі я маю крыху большы ўплыў на пэўныя рэчы, якія будуць прыярытэтамі будучнага ўраду. І беларускія, і нямецкія, і іншыя меншасці ў Польшчы заўважаць змены ў стаўленні да сябе з боку ўрада, я магу гарантаваць гэта сёння.
Са спісу «трэцяя дарога» стартуе таксама кандыдат ад форума меншасці Падляшша — Аляксандр Васылюк, старшыня асяродка Белавежа, адзін са стваральнікаў парталу cerkiew.pl і стваральнік міжнароднага фатаграфічнага праекту OrthPhoto. Яго таксама падтрымалі беларускія арганізацыі ў Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя