Польскі Сейм скараціў заробкі дэпутатаў і сенатараў



Дэпутаты прагаласавалі за зніжэнне заробкаў на 20 адсоткаў.

Сейм Польшчы прыняў закон «Аб парадку ажыццяўленьня мандата дэпутата і сенатара».

240 дэпутатаў выказаліся «за», 2 былі супраць, і 5 устрымаліся. Закон уступае ў сілу ў гэтым годзе. Згодна з разлікамі, ён прынясе 6 з паловай мільёнаў злотых ашчаднасці.

Папраўкі ў закон былі ўнесены ў выніку дэпутацкага запыту. Дэпутат з партыі «Грамадзянская платформа» Кшыштаф Брэйзы ў снежні мінулага года, звярнуўся з запытам наконт прэмій, якія атрымалі міністры. У лютым прыйшоў адказ, з якога вынікае, што ў 2017 годзе міністры атрымалі ад 60 да 80 тысяч злотых прэміі.

Старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі загадаў перадаць прэміі на дабрачыннасць і скараціць заробкі дэпутатаў. Цяпер партыя хоча абмежаваць заробкі для органаў мясцовага самакіравання.

Польскае Радыё