Польскі сейм заклікаў накласці санкцыі на функцыянераў адказных за пераслед палякаў
«Кожны, хто ўдзельнічае ў гэтай абсалютна непрымальнай працэдуры парушэння правоў нацыянальных меншасцяў, будзе заўважаны, ідэнтыфікаваны польскай дзяржавай».
Камісіі Сейму Польшчы па замежных справах і сувязях з суайчыннікамі за мяжой прынялі на падставе аднадушнага ўжвалення заяву, у якой заклікаюць прыняць санкцыі супраць «функцыянераў беларускай улады, якія спрыяюць рэпрэсіям, накіраваным супраць палякаў, якія пражываюць у Беларусі». Дэпутаты таксама заслухалі інфармацыю ўрада аб становішчы польскай меншасці ў Беларусі.
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што сітуацыя ў Беларусі развіваецца вельмі дынамічная. Палітык дадаў, што са жніўня назірацца «актывізацыя дзеянняў беларускіх уладаў, якія абмяжоўваюць усе віды свабодаў у краіне ў сувязі з пратэстамі пасля фальсіфікаваных – па перакананні міжнароднай супольнасці – выбараў». Цяпер пад вартай знаходзіцца пяць польскіх актывістаў, сярод іх старшыня Саюзу палякаў Анжэліка Борыс і журналіст Анджэй Пачобут. Намеснік міністра таксама паведаміў, што цяжкасці адчуваюць і прадстаўнікі консульскай службы Польшчы.
Кіраўнік Камісіі Сейму па сувязях з палякамі за мяжой Роберт Тышкевіч заклікаў урад даць ясны сігнал аб тым, што «любы, хто ўдзельнічае ў гэтай абсалютна непрымальнай працэдуры парушэння правоў нацыянальных меншасцяў, будзе заўважаны, ідэнтыфікаваны польскай дзяржавай».