Урад Эвы Копач падаў у адстаўку



12 лістапада адбылося першае паседжанне польскага Сойму, падчас якога абраныя ў дэмакратычных выбарах дэпутаты склалі прысягу. У сваёй прамовы ў Сойме прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў спадзяванне, што новы парламент правядзе адпаведныя змены ў Польшчы. Ён адзначыў, што падчас галасавання палякі выбралі змены ў многіх сферах. Прэзідэнт падзякаваў палякам за выбар новага парляменту.

– Выбаршчыкі выказаліся за змены, якія павінны закрануць шэраг аспектаў жыцця Рэчыпаспалітай. Маю вялікую надзею, што гэты Сойм на гэтае заданне адкажа пазітыўна і гэтыя змены наступяць.

Урад Эвы Копач падаў у адстаўку. У Палацы прэзідэнта прэм’ер-міністар Эва Копач і чальцы яе кабінету міністраў сустрэліся з прэзідэнтам. Цяпер да часу паўставання новага ўраду, які узначаліць Беата Шыдла, Эва Копач застаецца выконваючай абавязкі прэм’ер-міністра.

Падчас першага паседжання парламенту таксама быў абраны маршалак Сойму, якім стаў Марэк Кухцінскі.

Ужо вядома, што будзе толькі 5 віцэ-маршалкаў. З партыі „Права і справядлівасць” гэта Ёахім Брудзінскі і Рышард Тэрлецкі. Ад „Навачэснай” віцэ-маршалкам будзе Барбара Дольняк, ад „Грамадзянскай платформы” – Малгажата Кідава-Блоньска. Ад руху Кукіза – Станіслаў Тышка.

Упершыню Польская сялянская партыя і яе прыхільнікі не будуць мець свайго прадстаўніцтва ў прэзідыуме польскага Сойму ад 89-га году.

Маршалкам Сенату абраны таксама прадстаўнік партыі „Права і справядлівасць” Станіслаў Карчэўскі.

* * *

12 лістапада адбудзецца першае паседжанне абранага ў кастрычніку новага парламенту. Парламенцкую большасць мае дагэтуль апазіцыйная партыя Права і Справядлівасць. У восьмым скліканні Польскага Сойму, упершыню пасля пераменаў 1989 года,  не будзе прадстаўнікоў левых сілаў.  Ужо праз гадзіну адбудзецца першае паседжанне  Сойму.

779591-

На ім выступіць прэзідэнт Анджэй Дуда, а дэпутаты прымуць прысягу.

Пасля гэтага прэм’ер-міністар Эва Копач і яе ўрад пададуць у адстаўку. Падчас першага паседжання будуць абраныя маршалак Сойму, яго намеснікі і чальцы Дзяржтрыбуналу.

А 17-й гадзіне польскага часу  распачнецца паседжанне Сенату, якое адкрые прэзідэнт Анджэй Дуда.

Эва Копач будзе выконваць абавязкі прэм’ер-міністра Польшчы да моманту склікання новага ўраду, які узначаліць Бэата Шыдло.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота sejm.gov.pl