Польскі ўрад вырашыў рэалізаваць праграму антыпуцінскга шчыта



Паведаміў пра гэта падчас сённяшняга (18 сакавіка) брыфінгу прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі.

“Мы будзем займацца дэрусіфікацыяй польскай і эўрапейскай эканомікі”, – дадаў кіраўнік польскага ўрада. І абвясціў, што Польшча будзе супрацьдзейнічаць наступствам вайны ва Ўкраіне, якую палякі адчуюць у росце інфляцыі.

“Мы паспрабуем супрацьстаяць гэтаму і рэалізаваць далейшыя меры”, – заявіў Матэвуш Маравецкі. — Галоўная мэта — не дапусціць росту цэн на прадукты харчавання. Таму дзейнічаць трэба ад пачатку. Сёння найбольшыя выдаткі на ўгнаенні нясе сельская гаспадарка. Таму фермеры будуць нашым першым аб’ектам антыпуцінскага шчыта,” – сказаў кіраўнік польскага урада.

“Гэта будуць датацыі ў памеры 500 злотых за кожны гактар (да 50 га) ворнай зямлі і 250 злотых за кожны гектар лугоў і пашаў,” – сказаў Маравецкі.