Польскіх дэпутатаў азнаёмілі з сітуацыяй на мяжы з Беларуссю



Інфармацыю прадставілі прадстаўнікі Міністэрства нацыянальнай абароны і сілавых службаў.

З-за характару паведамленняў пасяджэнне парламенцкага камітэта па спецслужбах было закрытым для СМІ. Паведамляе Польскае Радыё.

Намеснік кіраўніка Мінабароны Войцех Скуркевіч, на пытанне пра пагрозы на мяжы з Беларуссю адказаў, што сітуацыя вельмі дынамічная. Паводле яго слоў спробы нелегальнага перасячэння мяжы назіраюцца кожны дзень.

Нагадаем, міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы павялічыла прысутнасць польскіх вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю. Памежную службу і іншыя сілавыя структуры, падпарадкаваныя Міністэрству ўнутраных спраў і адміністрацыі, цяпер падтрымліваюць чатыры тысячы вайскоўцаў. Акрамя таго, яшчэ шэсць тысяч вайскоўцаў, гатовых да неадкладных дзеянняў, знаходзяцца ў рэзерве.