Польскія палітыкі пра візіт Вашчыкоўскага ў Менск
Візіт кіраўніка польскай дыпламатыі Вітальда Вашчыкоўскага ў Беларусь упісваецца ў еўрапейскую палітыку – так пра магчымую сустрэчу міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі ў Менску гаворыць незалежны сенатар Марэк Бароўскі:
– Мы – суседзі, у Польшчы і Беларусі ўзаемныя інтарэсы, таму гэты візіт упісваецца ў еўрапейскую палітыку. І трэба гэта рабіць асцярожна.
Такая паездка перад парламенцкімі выбарамі будзе выкарыстана афіцыйным Менскам, таму час візіту неадпаведны, лічыць дэпутат ад грамадзянскай платформы Анджэй Галіцкі:
– Візіт кіраўніка польскай дыпламатыі перад парламенцкімі выбарамі будзе выкарыстаны Аляксандрам Лукашэнкам для прапаганды.
Апошні рабочы візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Варшаву праходзіў напрыканцы жніўня 2014 года. Тады Уладзімір Макей сустракаўся са сваім калегам Радаславам Сікорскім у Польшчы .
Вітальд Вашчыкоўскі наведае Беларусь з двухдзённым візітам 21 сакавіка.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота PAP/Paweł Supernak