Польскія памежнікі 8 кастрычніка прадухілілі 553 спробы незаконнага перасячэння мяжы
Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства. „Былі затрыманыя 8 нелегальных імігрантаў: чатыры грамадзяніна Ірака, тры грамадзяніна Конга і грамадзянін Гвінеі”, – гаворыцца ў паведамленні памежнай службы Польшчы. У ведамстве таксама заявілі, што толькі ў кастрычніку было спынена больш 4 тысячы 300 спроб нелегальна трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі, а з пачатку года – больш за 15 тысяч 800 . Найбольш незаконных спробаў трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі зафіксавалі 6 кастрычніка – 667. У пачатку ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь больш не будзе стрымліваць нелегальных мігрантаў у краіны Еўрасаюза, таму што з-за санкцый «у нас на гэта няма ні грошай, ні сіл». Для барацьбы з патокамі мігрантаў Літва, Латвія і Польшча вырашылі будаваць платы на мяжы з Беларуссю. Свой участак агароджы Літва плануе скончыць да наступнага верасня.