Польскія вайскоўцы правялі інспекцыю ў Беларусі
Польскія вайскоўцы правялі інспекцыю ў Беларусі і наведалі для ацэнкі 6-ю асобную гвардзейскую механізаваную брыгаду. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
„У ходзе інспекцыі было пацверджана адсутнасць у вызначаным раёне ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 2011 года, – праінфармавалі ў Мінабароны. – Праведзена таксама ацэнка інфармацыі, прадстаўленай Беларуссю дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў дачыненні да асабістага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі вайсковай часткі”.
Інспекцыя праводзілася ў рамках дамоўленасці паміж Беларуссю і Польшчай аб наборы дадатковых мер да Венскага дакумента 2011 года.
