Пра Беларусь у Еўрапарламенце



Рэвалюцыя ў Беларусі не геапалітычная; яна не з’яўляецца ні прарасейскай, ні антырасейскай, яна не з’яўляецца ні праеўрапейскай, ні антыеўрапейскай, заявіла ў сваім анлайн-выступе ў еўрапарламенце экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі на апошніх выбарах Святлана Ціханоўская. Яна заклікала паважаць тэрытарыяльную цэласнасць краіны.

„Гэта дэмакратычная рэвалюцыя. Нацыя спрабуе вырашыць самастойна, грамадзяне спрабуюць свабодна і дэмакратычна выбіраць свайго прэзідэнта і вырашаць свой лёс у будучыні. (…) Я заклікаю ўсе краіны свету паважаць правы іншых краін на самавызначэнне. Я хачу заклікаць паважаць суверэнітэт Беларусі – сказала Ціханоўская. Яна спалучылася з Вільні анлайн з еўрадэпутатамі Камітэта па замежных справах Еўрапарламента.

У сваёй прамове, якая доўжылася некалькі хвілін, не было ніякіх спасылак на Расею, аднак еўрадэпутаты самі ўказвалі на ролю гэтай краіны ў цяперашнім крызісе ў Беларусі.

„Без падтрымкі Расеі рэжым Лукашэнкі не выжыве”, – заўважыў Яцэк Сарыюш-Вольскі, які выступіў ад імя еўрапейскіх кансерватараў і рэфарматараў.

Ён падкрэсліў, што Расея пакуль не ўмешваецца мілітарна, але праводзіць гібрыдныя дзеянні ў Беларусі, пераймаючы структуры гэтай краіны, такія як тэлебачанне.

„Я згодны са спадаром Сарыюш-Вольскім, які сказаў, што мы маем справу з гібрыднай дзейнасцю. Трэба казаць пра гэта адкрыта – выказаў сваё меркаванне еўрадэпутат Радаслаў Сікорскі. Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Роберт Бедронь (Вясна) заклікаў да прызнання Каардынацыйнай рады, якая імкнулася да мірнай перадачы ўлады ў Беларусі. У гэтым кантэксце ён прапанаваў арганізаваць выязное пасяджэнне Камітэта па замежных справах Еўрапарламента ў Вільні, дзе пражывае Ціханоўская.

Светлана Тихановская выступает перед Европарламентом

Белорусский кандидат в президенты Светлана Тихановская, которая сейчас находится в Литве, выступает перед Европарламентом по видеосвязи.

Opublikowany przez Euronews на русском Wtorek, 25 sierpnia 2020