Пра міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы выказаўся Ватыкан
Ватыкан заклікае ўсе залучаныя краіны прыняць на сябе адказнасць і вырашыць міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Еўразвязу.

Пра гэта заявіў сакратар па адносінах Святога прыстола з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер сёння, 9 лістапада, у Маскве на сумеснай прэс-канферэнцыі з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым.
„Цяпер мы бачым крызіс на польска-беларускай і літоўска-беларускай межах, — канстатаваў прадстаўнік Ватыкана. — Наша пазіцыя такая: мы заклікаем улады ва ўсёй Еўропе прыняць на сябе адказнасць у тым, што тычыцца мігрантаў і бежанцаў. Мы заклікаем усе бакі прыняць на сябе адказнасць і вырашыць гэты вельмі сур’ёзны гуманітарны крызіс”,– сказаў прадстаўнік Ватыкана.
