Пра нешта не дамовіліся



Так беларускі аналітык Святлана Калінкіна каментуе адмену візітаў высокіх еўрапейскіх чыноўнікаў у Менск. Вярхоўная прадстаўніцы Еўразвязу па вонкавых справах і палітыцы бяспекі Федэдыкі Магерыні не прыехала ў Менск, а за ёй следам і міністры замежных справаў шэрагу краінаў. Сустрэча на высокім узроўні планавалася яшчэ ад лета 2019 года. Ідэя была ледзь не асноўным палітычным пасланнем беларускіх уладаў у адносінах з еўрапейскімі палітыкамі. Але візіты адмененыя.

Каментуе Святлана Калінкіна:

– Напэўна, нейкія рашэнні былі не ўзгодненыя, і таму сэнсу ў гэтым візіце проста не стала. Такога роду не візіты заўсёды маюць свае падтэксты, я б звярнула ўвагу на тое, што не збіраліся ў Менск прыехаць нават з краін «Усходняга партнёрства». І гэта, на мой погляд, азначае, што Менск ніяк не ў цэнтры палітычных падзей, ніяк не ў зоне інтарэсаў нават бліжэйшых суседзяў.

Сустрэча высокага ўзроўню ў межах «Усходняга партнёрства», якая планавалася ў Менску на 4–5 кастрычніка, перанесеная, а не адмененая. На гэтым увагу акцэнтуе Беларускае Міністэрства замежных справаў.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя