Роберт Тышкевіч: Трэба займацца канкрэтнымі справамі



Калі немагчыма знайсці паразумення ў вялікай палітыцы, то трэба займацца канкрэтнымі справамі.

Пасол у Польскі Сойм Роберт Тышкевіч адзначае, што  вяртанне віз на закупы, падвышэнне лімітаў на правоз тавараў у Беларусь ды малы памежны рух – гэта  найважнейшыя для жыхароў па абодва бакі польска-беларускай мяжы рэчы, пра якія неабходна размаўляць польскім палітыкам падчас  сустрэчаў з беларускай дэлегацыяй на чале з Міхаілам Мясніковічам. 

– Садзейнічанне перасячэнню мяжы, вяртанне віз на закупы з аднаго боку і падвышэнне лімітаў з другога боку. Размаўляў бы пра малы памежны рух, які застаецца нерэалізаваным шанцам у нашых стасунках, і даў бы магчымасць двум мільёнам людзей перамяшчэння ўвогуле без віз. І гэта даступны інструмент. Лічу, што пры ўсіх палітычных адрозненнях, звыклыя, чалавечыя пытанні, звязаныя з жыццём людзей, павінны з’явіцца.

Як чакаецца, візіт дэлегацыі Мясніковіча працягнецца да чацвярга, акрамя Варшавы беларусы наведаюць Беласток. На заўтра запланаваная размова Міхаіла Мясніковіча з  Матэушам Маравецкім, а таксама сумесная заява для сродкаў масавай інфармацыі. 

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Аляксея Лапіцкага