Пра святкаванні Дня Волі ўзгадваюць Севярынец, Янукевіч і Губарэвіч



Масавае святкаванне Дня Волі вярнулася ў Беларусь на пачатку 90-х гадоў. Гэта былі акцыі з удзелам да 50 тысяч чалавек.

Нягледзячы на затрыманні і сутыкненні з АМАПам, з тых часоў святкаванне стала праводзіцца штогод, кажа сустаршыня партыі БХД Павел Севярынец:

– У 1996 годзе, калі было вялізнае шэсце, я некалькі дзён да гэтага агітаваў студэнтаў. Дзень Волі з тых пор, як правіла, гэта масавая акцыя. І 15 сутак пасля.

Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні Партыі БНФ: Менавіта БНФ арганізоўваў Дзень Волі. Ад пачатку, на хвалі гэтых акцыяў, я ў свой час далучыўся да Партыі БНФ. У мяне бывалі Дні Волі, якія я сустракаў на Акрэсціна.

Юры Губарэвіч, старыня Руху “За Свабоду”: 1996 год. Гэта быў першы ўдзел у такім масавым мерапрыемстве.

Паводле партыйных лідараў, у 96-м годзе адбыліся сутычкі з АМАПам і затрыманні. Адгэтуль затрыманні і разгоны на Дзень Волі ў Беларусі сталі рэгулярнымі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя