Прадпрымальнік Раман Герасімаў ідзе на выбары



Прадпрымальнік ды актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Раман Герасімаў падае дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

her1

Раман прыйшоў у партыю АГП на хвалі мінулых прэзідэнцкіх выбараў, калі збіраў подпісы за Анатоля Лябедзьку.

Раман Герасімаў распавёў, чаму вырашыў удзельнічаць у выбарах:

– Хацелася б змяніць у лепшы бок жыццё саміх гараджан, на працы іх ушчымляе канктракная сістэма, каб не ўшчымляла інтарэсы людзей, палепшыць транспартную інфраструктуру, у нас памежны горад, вельмі стары, прыгожы, варта было б палепшыць турыстычную сферу.

Гарадзенскія актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі рыхтуюцца да выбараў у Палату прадстаўнікоў наступным чынам: адбылася змена кіраўніка гарадской структуры і на выбары ідуць новыя асобы, якія ніколі не вылучаліся.

her2

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня