Прадстаўнік АБСЕ пракаментаваў прысуд Марыне Золатавай
Прысуд і штраф галоўнаму рэдактару партала tut.by Марыне Золатавай могуць адмоўна паўплываць на незалежныя СМІ ў Беларусі. Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў „Твітэры” прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір. Ён спадзяецца, што прысуд будзе адменены ў працэсе яго абскарджання.
Марына Золатава была прызнаная вінаватай па ч. 2 арт. 425 КК (бяздзейнасць службовай асобы) і пакараная штрафам у 300 базавых велічынь. Прыгавор суда Заводскага раёна Менска абвясціў суддзя Аляксандр Петраш. Суд таксама пастанавіў спагнаць з Золатавай дадаткова 6 тыся рублёў на карысць агенцтва “БелТА” за юрыдычныя выдаткі. Марына Золатава прызнана вінаватай у тым, што не перашкаджала несанкцыянаванаму доступу сваіх падначаленых да платнага кантэнту названага агенцтва.
