Прадстаўнік Канцылярыі прэзідэнта Польшчы наведаў Гародню



Міністр з Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Адам Квяткоўскі пабываў з візітам у Гарадзенскай вобласці і наведаў Ваўкавыск.

Польскі палітык сустракаўся з польскай моладзю й актывістамі непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Міністр таксама ўсклаў кветкі на магілах жаўнераў польска-бальшавіцкай вайны.

У Гародні міністр Квяткоўскі прыняў удзел у святкаваньні Міжнароднага дня абароны дзяцей, якое арганізаваў Саюз палякаў. Ён таксама наведаў польскія месцы памяці, у тым ліку ўсклаў кветкі да Катынскага крыжа на тамтэйшых гарнізонных могілках.

Паводле генэральнага консула Польшчы ў Гародні Яраслава Ксёнжэка, Ваўкавыск – таксама важнае для палякаў месца. „Там дзейнічае польская школа, ёсьць шмат месцаў памяці”, – сказаў консул. Паводле афіцыйных статыстычных дадзеных, каля 40% насельніцтва Ваўкавыска – гэта палякі.

Польскае Радыё

Фота: PAP