Прадстаўнік МЗС Вялікабрытаніі: Беларусь павінна падтрымліваць дэмакратычныя свабоды



Беларусь павінна падтрымліваць дэмакратычныя свабоды, заявіла намеснік дзяржсакратара, міністр па пытаннях Еўрапейскага суседства і справах Амерыкі Злучанага Каралеўства Уэндзі Мортан на сустрэчы з паслом Беларусі Сяргеем Алейнікам.

Як паведамляе пасольства Вялікабрытаніі, сустрэча адбылася 4 жніўня ў сувязі з завяршэннем Алейнікам яго дыпламатычнай місіі.

„Падчас сустрэчы міністр Мортан падзякавала паслу за сем гадоў беларуска-брытанскага супрацоўніцтва і выказала занепакоенасць абыходжаннем з кандыдатамі [у прэзідэнты], грамадзянскай супольнасцю і СМІ напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў”, — адзначаецца ў паведамленні.

belapan.by