Прадстаўнік ЗША правёў тэлефонную размову з міністрам Макеем
Дарадца Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Дэрэк Шоле ў панядзелак заклікаў неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў у Беларусі — і ў прыватнасці кансультанта „Радыё Свабода” Ігара Лосіка. Гэта адбылося падчас тэлефоннай размовы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.
Шоле заявіў, што Злучаныя Штаты рашуча падтрымліваюць прапановы пра сапраўдны дыялог з лідарамі пратэставага руху з мэтай правядзення сёлета ў Беларусі свабодных і справядлівых выбараў пад міжнародным назіраннем.
Бакі таксама абмеркавалі абмен пасламі паміж Беларуссю і ЗША.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: aa.com.tr
