Прадстаўніка апазіцыі ўключылі ў акруговую камісію Шчучынскай выбарчай акругі
Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Станіслаў Бокіш уключаны ў склад акруговай выбарчай камісіі Шчучынскай выбарчай акругі №60. На думку грамадскага актывіста, яго ўключылі ў склад камісіі з-за досведу падчас папярэдніх выбарчых кампаній:
– Я ўжо не першы раз у камісіі. Апошні раз быў у акруговай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага склікання па Шчучынскай выбарчай акрузе.
У выбарчыя камісіі па выбарах у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў уключана мінімальная кольскасць прадстаўнікоў апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый, а самі выбары адбудуцца 17 лістапада 2019 года.
Беларускае Радыё Рацыя