Прадстаўнікі беларускай апазіцыі сустрэліся з Джонатанам Кацам
Прадстаўнікі беларускай апазіцыя не так частка пагаджаюцца з рознымі выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі, але цалкам падтрымліваюць яго пазіцыю адносна таго, што канфлікт ва Украіне немагчыма развязаць без удзелу Злучаных Штатаў Амерыкі. Больш таго, прадстаўнікі апазіцыі лічаць, што ЗША павінны больш актыўна ўплываць на сітуацыю ва Усходняй Еўропе. Пра гэта вялася гаворка на сустрэчы з Джонатанам Кацам, намеснікам памочніка Адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці.
На ён прысутнічаў і Павел Севярынец:
– Адбылася сустрэча з Джонатанам Кацам, гэта чалавек з Вашынгтона, які займаецца праграмамі USAID па Еўропе і Еўразіі. Былі мы разам з Анатолем Лябедзькам і з Юрыем Губарэвічам. Гаворка ішла пра тое, як амерыканская дзяржава гатовая падтрымліваць дэмакратыю ў Беларусі.
Дарэчы, 20 красавіка Джонатан Кац быў прыняты ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, дзе сустрэўся з начальнікам упраўлення Амерыкі Алегам Краўчанкам. Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя