Прадстаўнікі апазіцыйных партый сустрэліся з Міклашам Харасці



Прадстаўнікі беларускіх апазіцыйных партый сустрэліся са спецдакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклашам Харасці. Яму была прадстаўленая інфармацыя пра рэпрэсіі ў дачыненні да дэмакратычных актывістаў.

Кантакты з Беларуссю патрэбныя, але толькі з увагай на развіццё грамадзянскай супольнасці, кажа сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі:

На сустрэчы са спадаром Міклашам ён цікавіўся і палітычнай пазіцыяй партыі, як мы бачым рэформы ў Беларусі, гаварылі, пра тое, як працуюць структуры Еўразвяза тут, у тым ліку прадстаўнік ААН у Беларусі і прадстаўніцтва ААН, пра тое, якія рэпрэсіі былі за апошнюю вясну. Сёння мы сустракаліся разам з Вольгай Кавальковай. Ёён прасіў, каб на сустрэчы былі людзі, якія былі ў вязніцах і якія самі адчулі гэты цяжар рэпрэсій, каторыя ўлады абрынулі.

Спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці прыбыў у Беларусь без пацвярджэння мандату з боку Беларусі. Міністэрства замежных спраў паведаміла, што спадар Харасці не мае адмысловага пацвярджэння ягоных паўнамоцтваў з боку беларускіх уладаў.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Фэйсбук Віталя Рымашэўскага