Прадстаўнікі дэмсіл Берасця збіраюць подпісы



Пікеты ў цэнтры горада і метад «ад двярэй да дзярэй». Берасцейскія прадстаўнікі апазіцыі збіраюць подпісы за вылучэнне сваіх прадстаўнікоў у кандыдаты ў дэпутаты. У Берасці зборшчыкаў подпісаў найчасцей можна сустрэць на пешаходнай вуліцы Савецкай – паведаміла ў нашым эфіры кіраўнік гарадской структуры партыі БСДП Грамада Ганна Канюс:

–  Мы прапанавалі мінакам ставіць подпісы за нашых кандыдатаў. Яны ставілі, расказвалі пра праблемы, якія ёсць у Берасці, пра тое, што насамрэч, трэба штосьці мяняць у сённяшнім парламенце.

Сабраць трэба 1000 подпісаў для вылучэння ў Палату прадстаўнікоў. Акрамя вулічных пікетаў, перакананая Ганна Канюс, патэнцыйным кандыдатам ў парламент яшчэ варта і шмат пахадзіць.

– Нашы валанцёры пачалі збіраць подпісы па кватэрах. 

Парламенцкія выбары пройдуць 11 верасня. У Беларусі стартаваў другі этап выбарчай кампаніі – рэгістрацыя ініцыятыўных груп і збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org