Прадстаўнікі краін АБСЕ азнаёміліся з найноўшым узбраеннем беларускай арміі
У адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання і бяспекі, Беларусь 4-6 ліпеня праводзіць дэманстрацыю новых тыпаў асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі для прадстаўнікоў краін АБСЕ.
5 ліпеня ў размяшчэнні 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання былі прадстаўлены новыя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл Беларусі – рэактыўная сістэма залпавага агню У-200 БМ „Паланэз” і 120-мм мінамёт 2Б23 „Нона М1”.
Фота Раміля Насібуліна