Прадстаўнікі краін АДКБ абмяркоўваюць у Менску ваенна-палітычную абстаноўку
15 гадоў таму
Адной з тэм сумеснага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі краін дзяржаў – удзельніц АДКБ стала ваенна-палітычная абстаноўка ў рэгіёне, паведамляе БЕЛТА.

Перамовы дэлегацый праходзяць напярэдадні саміта АДКБ, які пройдзе ў беларускай сталіцы 23 лістапада. У парадку дня сумеснага пасяджэння – ваенна-палітычная абстаноўка ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі і работа арганізацыі ў міжсесійны перыяд, прыярытэтныя напрамкі дзейнасці ў перыяд маючага адбыцца старшынства ў АДКБ Казахстана.

23 лістапада ў Менску пад старшынствам Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца сесія Савета калектыўнай бяспекі (СКБ) АДКБ.
