Прадстаўнікі місіі АБСЕ высвятлялі, як фармаваліся выбарчыя камісіі



Прадстаўнікі місіі АБСЕ наведалі гарадзенскіх назіральнікаў кааліцыі „Праваабронцы за свабодныя выбары”. У ходзе сустрэчы яны даведаліся ад назіральнікаў, як фармуюцца ў Гародні абласная, гарадскія, раённыя тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.

Кажа Раман Юргель, прадстаўнік праваабарончай кампаніі:

– Як гэта ўсё праходзіць? Каго абралі ў чальцы камісіі? Як гэта адбывалася – галосна, ці закрыта? Такія пытанні іх цікавілі. Гародня нічым не адрозніваецца ад іншых гарадоў Беларусі. У выбаршчыкаў вельмі вялікая апатыя як да існуючых палітычных партый – як праўладных, так і апазіцыйных. Да рухаў таксама апатыя вельмі вялікая.

Такім чынам задачы місіі АБСЕ былі ў тым, каб скласці агульнае ўяўленне пра хаду выбырчай кампаніі на гэтым этапе, да пачатку саміх выбараў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя