Прадстаўнікі ПА АБСЕ заклікалі афіцыйны Менск вызваліць палітвязняў
Прадстаўнікі камітэту па правах чалавека Парламенцкай асамблеі АБСЕ заклікалі ўлады Беларусі вызваліць палітычных зняволеных, а таксама дазволіць візіты міжнародных арганізацый для вывучэння сітуацыі ў беларускіх турмах. У прыватнасці віцэ-старшыня камітэту Міхаэль Георг Лінк падкрэсліў, што міжнародная супольнасць павінна прыцягнуць улады Беларусі да адказнасці за парушэнні правоў чалавека: «Паведамленні пра катаванні і пра недахоп адказнасці асабліва трывожныя. Калі пераследуюць ахвяраў катаванняў, а не выканаўцаў, гэта справа міжнароднай супольнасці — дапамагчы забяспечыць справядлівасць».
Прадстаўнікі камітэту таксама выказалі заклапочанасць інфармацыяй пра лагер каля Слуцку для затрыманых пратэстоўцаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: УНІАН
