Прадстаўнікі польскай дыяспары і польскай амбасады наведалі Курапаты



Першы намеснік амбасадара Польшчы Марцін Вайцяхоўскі разам са старшынёй Саюза палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс да польскага крыжа ўсклалі вялізны букет белых і чырвоных кветак ды выступілі з невялічкімі прамовамі.

Сённяшняе ўшанаванне памяці ахвяраў сталінскага тэрору польскімі дыпламатамі і прадстаўнікамі польскай меншасці звязанае з Днём войска польскага, якое адзначаецца 15 жніўня.

Выступоўцы адзначылі, што ў месцах пахавання ахвяраў рэпрэсій, у тым ліку ў Курапатах, знаходзіцца таксама вялікая колькасць палякаў.

novychas.by