Прадстаўнікі пракуратуры ЛНР выехалі ў Беларусь, каб дапытаць Пратасевіча



Пракурорскія супрацоўнікі так званай Луганскай Народнай Рэспублікі накіроўваюцца ў Беларусь, каб дапытаць зняволенага журналіста Рамана Пратасевіча наконт яго ўдзелу ў дзеяннях на паўднёвым усхордзе Украіны ў 2014-2015 гадах. Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкай на выданне «Данбас Сёння».

Раней следчых з самаабвешчанай ЛНР на выпадак, калі ў іх «будуць пытанні» да Пратасевіча, запрасіў Лукашэнка. Між тым высокапастаўленая крыніца ў міліцыі ЛНР заявіла, што ў выпадку экстрадыцыі Раману Пратасевічу за «злачынствы супраць чалавечнасці» пагражае расстрэл.

Варта ўзгадаць, што згодна з арт. 7 КК РБ «грамадзянін Рэспублікі Беларусь не можа быць выдадзены замежнай дзяржаве, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь».