Прадстаўнікі штабу Таццяны Караткевіч ўсклалі кветкі ў скверы Свабоды ў Берасці



Прадстаўнікі штабу патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты ад ініцыятывы “Народны Рэферэндум” , Таццяны Караткевіч, ўсклалі кветкі ў скверы Свабоды ў Берасці.

Так яны адзначылі пачатак святкавання Дня гораду, які прыходзіцца на дату 28 ліпеня.

Гэты дзень прымеркаваны да вызвалення горада Берасця ад захопнікаў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны, – пра гэта распавёў палітык Ігар Маслоўскі:

 – Гэта нашая штогадовая акцыя, у якой мы прымаем удзел разам з уладамі,  грамадскімі арганізацыямі, палітычнымі партыямі, прадстаўнікамі кансулятаў, якія знаходзяцца ў Берасці. Мы ўшаноўваем памяць тых, хто змагаўся і аддаў жыццё за свабоду. Ускладаем кветкі ў месцы з сімвалічнай назвай – сквер Свабоды. 

– Сёння таксама у Беларусі ёсць вялікія праблемы са свабодай слова, свабодай СМІ, і нават са свабодай веравызнання, і мы павінны гэта памятаць, – дадаў палітык.

Менавіта таму Дзень горада актывісты пачалі з такой акцыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце