Прадстаўнікі Святланы Ціханоўскай сустрэліся з беларусамі ў Кіеве
Прадстаўнікі Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі, Анатоль Лябедзька, а таксама Валерый Мацкевіч ад НАУ сустрэліся з беларусамі ў Кіеве.
Справаздачу дае Валерый Кавалеўскі:
-Найперш сустрэўся з беларусамі – прадстаўнікамі бізнесаў, якія тут працуюць нават у самых складаных умовах. Самае галоўнае – трэба ствараць умовы, у якіх беларусы змогуць больш дапамагаць украінцам. Акрамя таго, адбылася сустрэча з прадстаўнікамі грамадзянскага сектару – беларусамі, якія тут засталіся.
Валерый Кавалеўскі заклікаў не абмяжоўвацца словамі падтрымкі, а дапамагаць беларускім добраахвотнікам і валанцёрам ва Украіне канкрэтнымі справамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tsikhanouskaya.org