Прадстаўніца АБСЕ заклікала ўлады Беларусі спыніць пераслед журналістаў
«Заклікаю ўлады спыніць пераследаваць журналістаў і вызваліць усіх затрыманых». З такой заявай выступіла прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Тэрэза Рыбейра.
Яна выказала шкадаванне ў сувязі з нядаўнімі арыштамі некалькіх журналістаў у Беларусі. Гаворка ідзе пра журналістку партала tut.by Любоў Каспяровіч (арыштаваная на 15 сутак), магілёўскіх журналістаў Аляксандра Буракова і Уладзіміра Лапцэвіча (абодва арыштаваныя на 20 сутак), фотажурналістку Таццяну Капітонаву (на 10).
Рыбейра зноў заклікала афіцыйны Менск „павярнуць назад негатыўную тэндэнцыю” і выконваць свае абавязацельствы ў рамках АБСЕ.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Ministry of Foreign Affairs of Portugal
