Прадстаўніца Беларусі ў ААН адмаўляла абвінавачанні ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей



Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Жэневе Ларыса Бельская назвала абвінавачанні беларускіх уладаў у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей фальшывымі.

Фота: mfa.gov.by

Яна выступіла на сесіі Выканаўчага камітэта Упраўлення Вярхоўнага камісара па справах бежанцаў ААН.

“На фоне падобных ілжывых заяў мы запрасілі Генсакратара ААН ці яго прадстаўнікоў наведаць Беларусь для ацэнкі сітуацыі на месцы. Мы адкрытыя да канструктыўнага супрацоўніцтва..”, – заявіла яна.

Нагадаем, беларускія дэмакратычныя сілы збіраюць матэрыялы для Міжнароднага крымінальнага суда, якія даказваюць дачыненне прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей.

У рэзалюцыі ад 13 верасня Еўрапарламент заявіў, што дзеянні Лукашэнкі і ягонага рэжыму можна кваліфікаваць як злачынствы супраць чалавечнасці па Рымскім статуце і заклікаў Міжнародны крымінальны суд выдаць ордар на арышт Лукашэнкі.