„Праект Канстытуцыі не прапануе беларусам пераменаў да лепшага”
Апублікаваны праект Канстытуцыі не прапануе беларусам пераменаў да лепшага і не вырашае праблемаў, якія стаяць перад грамадствам.

Так пракаментаваў абнародаваны праект новай Канстытуцыі палітык Аляксандр Дабравольскі, цяперашні палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай.
„Найбольш істотная змена ў параўнанні з ранейшай Канстытуцыяй — увядзенне Усебеларускага народнага сходу. Задуманы як імітацыя падтрымкі ў супрацьстаянні з парламентам, гэты сход выкарыстоўваўся Лукашэнкам шмат гадоў. Цяпер хочуць тое зрабіць найвышэйшым прадстаўнічым органам, але не прапануецца выбрання непасрэдна грамадзянамі”.
„Іншыя прынцыповыя змены гэтаксама наўпрост шкодзяць нацыянальным інтарэсам Беларусі — у прыватнасці, адмова ад неўтралітэту і бяз’ядзернага статусу”, — працягвае палітык.
Праект новай Канстытуцыі з’явіўся за два месяцы да анансаванага рэферэндуму, і без прыцягнення да абмеркавання апанентаў рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя
