Праграма “Усходняга партнёрства”: час для новай стратэгіі
Пакуль не пачне паўнавартасную працу новая Еўрапейская камісія і Служба знешніх дзеянняў, новых падыходаў да праграмы “Усходняга партнёрства” чакаць не прыходзіцца, лічыць выбраны ў чэрвені кіраўнік каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці “Усходняга партнёрства” Андрэй Ягораў:
– У Берліне было апошняе паседжанне кіраўнічага камітэта, дзе мы мелі магчымасць сустрэцца з МЗС Германіі наконт праграмы “Усходняга партнёрства”. У асноўным, наколькі я бачу, пакуль што тыя людзі, якія займаюць кіраўнічыя чыноўніцкія пасады, не хочуць даваць ніякіх ацэнак наконт развіцця “Усходняга партнёрства”, а раяць арыентавацца выключна на фармальныя працэсы. І гэтая сітуацыя будзе цягнуцца, пакуль не прыйдзе новы склад Еўрапейскай Камісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.
Падчас апошняга форуму была прынятая рэзалюцыя, у якой прадстаўнікі грамадзянская супольнасці Беларусі выказалі сваю занепакоенасць сітуацыяй у рэгіёне “Усходняга партнёрства”, а таксама актуальным станам і развіццём самой ініцыятывы.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя