Праймерыз, каронавірус і выбары



Складаная сітуацыя ў Беларусі з наступаючай пандэміяй каронавірусу стала перашкодай для правядзення паўнацэннага праймерыз сярод апазіцыйных лідараў. Нягледзячы на тое, што Беларусь не ўвяла каранцін, людзі ўсё больш і больш асцерагаюцца збірацца на мерапрыемствы, у тым ліку і на праймерыз.

Па словах аднаго з удзельнікаў праймерыз, кіраўніка Руху “За свабоду”  Юрася Губарэвіча, далей можна будзе скарыстацца электронным галасаваннем:

– Аднак, што тычыцца нашай кампаніі абрання адзінага кандыдата, то тут мы прадугледзелі некалькі варыянтаў правядзення галасавання. Гэта акрамя сустрэчаў у рэгіёнах, яшчэ і інтэрнэт-галасаванне.

Удзельнікі праймэрыз не вераць, што Лукашэнка перасуне тэрмін выбараў на пазней, хіба што толькі на раней, каб апазіцыя не змагла правесці нармальную працу з выбаршчыкамі ў цяперашняй сітуацыі, кажа другі ўдзельнік праймэрызу Мікалай Казлоў:

– Калі мы жывем ва ўмовах аўтарытарнай дзяржавы, то ён можыць усё. Аднойчы ён змяніў Канстытуцыю, захапіў уладу, сядзіць ужо больш двух дзесяцігоддзяў. Мы разумеем, што Лукашэнка будзе выкарыстоўваць любую сітуацыю ў сваіх інтарэсах.

17 сакавіка праймерыз працягнецца ў Баранавічах у 18 гадзін у банкетным зале рэстарана “Папараць кветка”. З 18-га сакавіка сустрэчы з людзьмі спыняюцца. Але ўдзельнікаў праймерыз засталося толькі трое: Юрась Губарэвіч, Мікалай Казлоў і Вольга Кавалькова.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя