Прайшло паседжанне сябраў кампаніі „Права выбару”
У Менску прайшло паседжанне сябраў грамадскай кампаніі „Права выбару”. Па словах намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Льва Марголіна, які прадстаўляе партыю ў гэтай ініцыятыве, можна лічыць, што дадзены старт падрыхтоўцы да кампаніі назірання на мясцовых выбарах ў 2018 годзе. Па словах палітыка, аб канкрэтных планах казаць пакуль рана, але агульны механізм працы можна ўявіць на прыкладзе мінулых выбараў у мясцовыя саветы, у назіранні за якімі „Права выбару” удзельнічала. Так што досвед ёсць і мы ведаем, што трэба рабіць, – падкрэсліў Леў Марголін:
– Чаму пачынаем так рана, таму што ёсць такая задумка, калі атрымаецца, заняцца пакуль што мабілізацыйнай працай, каб пашырыць шэрагі назіральнікаў перш за ўсё за кошт валанцёраў. Бо нашая задача, каб як мага большая колькасць беларусаў разумелі, як у нас праводзяцца выбары.
„Ужо ў першай палове 2017 года мы плануем правесці працу па мабілізацыі жадаючых назіраць за выбарамі, каб выйсці на старт выбарчай кампаніі з большай колькасццю людзей, больш асэнсавана і больш падрыхтавана”, – сказаў Леў Марголін.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота svaboda.org