Яцанюк: 2015 год будзе яшчэ больш складаным, чым 2014
Кіраўніком украінскага парламенту стаў былы віцэ-прэм’ер ураду Арсена Яцэнюка Уладзімір Гройсман. За яго асобу прагаласавалі 359 дэпутатаў.
Як адзначыў новы спікер Вярхоўнай Рады перад дэпутатамі стаяць вялікія выклікі.
– Нам патрэбна зрабіць змены. Нам патрэбна перамагчы карупцыю, злачыннасць, дэцэнтралізаваць уладу, забяспечыць эканамічную стабільнасць, зрабіць шмат рэчаў, якія чакалі дзясяцігоддзі. Але мы з вамі абавязаны зрабіць гэта супольна, бо ніколі больш такога шансу не будзе. Нам удалося ў выніку волевыяўлення ўкраінскага народу стварыць украінскую, праеўрапейскую канстытуцыйную большасць ва ўкраінскім парламенце. Гэта гаворыць пра тое, што мы здольныя, мы можам адказаць на гэтыя выклікі.
Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за прызначэнне на пасаду кіраўніка ўраду Арсена Яцэнюка. Яго кандыдатуру падтрымалі 341 дэпутат. Выступаючы перад дэпутатамі Арсен Яцэнюк адзначыў, што на усіх галінах ўлады цяпер ляжыць адказнасць не толькі за лёс украінцаў але і за незалежнасць краіны.
– На нашыя з вамі плечы лягла найцяжэйшы цяжар – зберагчы дзяржаву і адваяваць нашу Незалежнасць. Краіна ў вайне, людзі ў бядзе, якая з’яўляецца нападам на тэрытарыяльную цэласнасць і нашу Незалежнасць. 2015 год будзе яшчэ больш складаным, чым 2014. Усё у нашых руках, наперад да працы.
Чакаецца што украінскі ўрад будзе сфармаваны цягам бліжэйшага тыдня, а 2 снежня будзе прадстаўлена праграма ураду і пройдзе галасаванне па вотуме даверу.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя
[youtube id=”RqbyYOCAFJU”]
Дэпутаты ўкраінскай Вярхоўнай Рады сабраліся на ўрачыстае пасяджэне з нагоды прыняцця прысягі і адкрыцця першай сесіі Рады. У парламенце восьмага склікання інтарэсы народа прадстаўляе 421 абраннік. Дэпутаты прынялі прысягу адначасна.
Сярод сённяшніх задачаў – сфармаванне Часовага прэзідыўму, абраць кіраўніцтва парламента. Таксама пяць палітычных партый павінны падпісаць Пагадненне пра стварэнне кааліцыі, на разгляд якой будзе ўнесена кандыдатура новага прэм’ера.
Народны дэпутат Юры Дэрэвянко ў інтэрвію ТВ Эксклюзіў адзначыў, што на новы ўрад ускладаюцца вялікія спадзяванні:
– Адчуванні ў мяне насамрэч вельмі пазітыўныя. Па-першае, у парламенце з’явілася вялікая колькасць новых твараў і новых палітычных сіл. Людзі чакаюць ад новых палітыкаў і палітычных сіл, якія зараз фармуюць кааліцыю, рашучых дзеянняў, хуткіх, рашучых дзеянняў. Хачу сказаць, што чаканні вельмі вялікія, таму вельмі важна, каб дэпутаты і ўрадоўцы гэта разумелі, што трэба дзейнічаць хутка.
Каля будынка Вярхоўнай Рады Украіны знаходзіцца некалькі соцен супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Яны размясціліся па перыметры парламенту.
Беларускае Радыё Рацыя