Пракуратура Францыі распачала расследаванне па факце сачэння за журналістамі
Пракуратура Францыі распачала расследаванне па факце сачэння за журналістамі з дапамогай шпіёнскай праграмы «Пегасус».
Гэта распрацоўка ізраільскай кампаніі NSО-Group, якая была прызначана для назірання за небяспечнымі злачынцамі і тэрарыстамі і даступная толькі дзяржаўным органам.
Пра яе ўжыванне і стала вядома ў выніку сумеснага расследавання дзясяткаў журналістаў, сярод якіх супрацоўнікі брытанскай газеты Гардыян, французскай ле Монд і амерыканскай The Washington Post.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ukrinform.ru
