Прапагандыст адказаў прапагандыстам



Карэспандэнт расейскага «Першага канала» Аляксей Кручынін, вырашыў адказаць на сюжэт тэлеканала «Беларусь-1» пра сябе. Яго выслалі з краіны, бо ўладам Беларусі не спадабалася, як ён расказаў пра каронавірус у краіне, беларускае тэлебачанне – падрыхтавала 18-хвілінны матэрыял, дзе абвяргае факты, выкладзеныя ў матэрыяле на «Першым канале». Цяпер Аляксей Кручынін цытуе прэтэнзіі, агучаныя беларускімі тэлевізійнікамі, дае свае каментары, маўляў – беларускія журналісты хлусяць пра каронавірус. І такі прапагандысцкі батл можа доўга працягвацца, кажа старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец:

– Гэта, насамрэч, выглядае як вайна прапагандыстаў з прапагандыстамі, вайна супраць фэйкаў з дапамогай фэйкаў. Іх цікавіць крыху іншае пытанне. А па вялікім рахунку гэтае пытанне адно – правядзенне “лініі партыі і ўраду”, як казалі ў савецкія часы. „Партыя і ўрад” абралі такую лінію, мы яе абараняем  ад тых, хто супраць гэтай лініі, мы якраз такі абвінавачваем у прапагандызме і ў неэтычных прыёмах журналісцкай дзейнасці.

У сваім матэрыяле па БТ беларускія журналісты выкарасталі ў бок расейскіх калегаў выраз «вы, прабілі дно, таварышы прапагандысты». Расейскі журналіст адказвае беларускім: „гэта калегі з БТ прабілі дно. А мы, як заўжды, сумленна рабілі сваю працу».

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: скрыншот з відэа