Пратэсты прыхільнікаў Навальнага ў Расеі
У васьмі дзясятках гарадоў Расеі 7 кастрычніка прайшлі акцыі пратэсту прыхільнікаў апазіцыянера Аляксея Навальнага.
Паводле ОВД-Инфо, затрыманыя былі не менш за 290 чалавек.
Акцыі фармальна былі прымеркаваныя да дня народзінаў Уладзіміра Пуціна. Але пратэстоўцы выступалі супраць карупцыі, за свабоду слова і сходаў, а таксама за права Навальнага выставіцца кандыдатам у прэзідэнты і за вызваленне Навальнага, які адбывае чарговы адміністрацыйны арышт за арганізацыю акцый пратэсту.
Асабліва жорсткія затрыманні праходзілі ў Санкт-Пецярбурзе.
Некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў у Маскве збіраліся застацца на да раніцы на Манежнай плошчы, але каля гадзіны ночы паліцыя жорстка разагнала пратэст. У Маскве вядома толькі пра двух затрыманых, абодва вызваленыя.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Reuters, EPA