Пратэсты ў Ерэване: дэманстранты адмовіліся прыбіраць барыкады



Працягваюцца пратэсты ў Ерэване. На праспекце Баграмяна мітынгоўцы не згодныя прыбраць барыкады са смеццевых бакаў. Патрабаванне, агучанае палкоўнікам паліцыі,  маніфестанты сустрэлі гулам і крыкамі пратэсту, паведамляе «Новости-Армения». На Тэатральнай плошчы ў Гюмры акцыя пратэсту супраць падаражэння электраэнергіі прадаўжаецца. Каля ста дэманстрантаў сочаць за падзеямі ў Ерэване, каб вырашыць, што рабіць далей.

Нагадаем, 27 чэрвеня, на шосты дзень дэманстрацый з патрабаваннем скасаваць пастанову пра падаражэнне электрычнасці, прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян правёў нараду з дзяржаўнымі чыноўнікамі, адказнымі за эканамічную палітыку краіны. Падчас нарады ён заявіў, што да заключэння міжнароднага аўдыту аб абгрунтаванасці заяўкі пра падвышэнне тарыфу ўрад возьме на сябе ўсю нагрузку падвышэння.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота zn.ua