Пратэсты ў Каталоніі: дзясяткі арыштаваныя, больш за 70 пацярпелі



Каля 25 чалавек затрыманыя ў Каталоніі падчас акцый пратэсту супраць судовага вердыкту ў дачыненні да рэгіянальных палітыкаў-прыхільнікаў незалежнасці гэтай вобласці Іспаніі, якія арганізавалі два гады таму рэферэндум пра аддзяленне ад Мадрыда.

Паведамленне з’явілася гэтай ноччу ў публікацыі „Паіс”. 

Праваахоўнікі лічаць, што затрыманыя парушалі парадак і нападалі на паліцыянтаў. Колькасць пацярпелых напярэдадні ад дзеянняў паліцыі, па дадзеных „Паіс”, складае больш за 70 чалавек.

У маніфестацыі ў Барселоне ў аўторак вечарам удзельнічалі не менш за 40 тысяч чалавек. Ні цэнтральная ўлада, ні кіраўніцтва Жэнералітэта вобласці не збіраюцца пакуль ісці на саступкі.

 

 

 

 

Цяперашні кіраўнік Жэнералітэта Кім Торэ ўпэўнены ў неабходнасці „працягваць абараняць права Каталоніі на самавызначэнне”: Плебісцыт не быў незаконным дзеяннем, яго правядзенне не згадваецца ў ліку правін, за якія можна несці пакаранне ў іспанскім крымінальным кодэксе. Мы па-ранейшаму настойваем на праве Каталоніі на самавызначэнне, якое прызнаецца ўсімі міжнароднымі дамовамі, якія падпісаны ў тым ліку і Іспаніяй. Мы не збіраемся іадступацца ў нашым рашэнні”.

У падтрымку асуджаных і пратэстоўцаў супраць вердыкта Вярхоўнага суда Іспаніі выступіў і экс-кіраўнік Жэнералітэта Карлэс Пучдэмон, у панядзелак Мадрыд абвясціў яго ў міжнародны вышук другі раз.

Пакуль Мадрыд заяўляе, што кабінет міністраў не разглядае пытанне пра памілаванне асуджаных палітыкаў, а прыхільнікі незалежнасці Каталоніі рыхтуюцца да новых маштабных акцый пратэсту, якія павінны адбыцца ў пятніцу.

euronews.com

Фота Reuters