Пратэсты ў Казахстане: затрымана каля 500 чалавек
На акцыях пратэсту ў дзень пазачарговых выбараў прэзідэнта Казахстана ў Алма-Аце і сталіцы Нур-Султане ў нядзелю, 9 чэрвеня, затрымана амаль 500 чалавек. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра ўнутраных спраў краіны Марат Кажаеў.
У двух гарадах у няўзгодненых з уладамі мітынгах супраць прадвызначанасці і фальшывасці галасавання ўдзельнічала па розных звесттках ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч чалавек. Удзельнікі акцый скандавалі „Байкот!” і „Свабода!”. Сувязь у Алма-Аце і Нур-Султане працуе з перапынкамі, у сталіцы Казахстану рух па праспектах Рэспублікі і Абая быў перакрыты.
Тым часам экзіт-полы кажуць пра перамогу праўладнага кандыдата Касыма-Жамарта Такаева, які выконваў абавязкі прэзідэнта, ужо ў першым туры. Яму налічваюць па выніках першага туру 70% галасоў.
Беларускае Радыё Рацыя