Праца офіса вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў Менску прыпынена
Улады Беларусі прыпынілі працу офіса вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Пра гэта заявіла сама вярхоўны камісар Мішэль Бачэлет. Яна адзначыла, што офіс быў “акном супрацоўніцтва”, а сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае пагаршацца.
Мішэль Бачэлет — былая прэзідэнтка Чылі. У часы дыктатуры Піначэта яна сама пабывала ў турме, перажыла катаванні.
Беларускае Радыё Рацыя
