Працэс абрання старшыняў участковых камісій – таямніца
Гарадзенскія незалежныя назіральнікі за выбарамі не змаглі папрысутнічаць на першых пасяджэннях участковых камісій. Пасяджэнні адбываюцца на працягу першых трох дзён пасля іх зацвярджэння адміністрацыямі раёнаў. Прысутнасць на іх вельмі важная, бо можна выявіць ці не прызначаюцца старшыні камісій, а таксама наяўнасць кворуму на такіх сходах.
Раман Юргель
Кажа назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэту Раман Юргель:
– Участкі знаходзяцца ў асноўным у школах, а таксама ў іншых навучальных установах. На жаль пачатак навучальнага году і на 1 верасня вельмі шмат працы. Тыя работнікі школ, якія былі ўключаны ў склад участковых камісій, проста фізічна не спраўляюцца з выкананнем сваіх абавязкаў па выбарам.
На працягу трох дзён сябры кааліцыі па назіраннях „Праваабаронцы за свабодныя выбары” спрабавалі трапіць на першыя пасяджэнні ўчастковых камісій, але гэта было марна. Праўдападобна, што пасяджэнні праходзілі фармальна.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня